September 3rd, 2004

Bukuroshe in Blue
  • rydel23

by_aviation

Новы форум пра беларускую авіяцыю!
Самыя апошнія паведамленьні з форумаў:

* Глохне на ўзьлёце і пры перагазоўках. Што рабіць?
* Што выбраць? Новы Іл-96 альбо праварукі Boeing?
* Хто-небудзь заліваў Хадо ў турбіну?
* Мэссэршмідт-109 (без прабегу). Ці варта браць?
* У Менск-2 уроды скралі панэльку ад аўтапілёту
* Хто мае літыя дыскі на шасі Ан-24?
* 12.12.04 вылет на сустрэчную паласу руху. Заўтра суд
* Кароткія спартыўныя лапаткі на ПС-90 дзе купіць?
* Ліквіднасьць праварукіх Боінгаў
* Як-40 (з т'юнінгам!), але не працуе кандыцыянэр
* Парашуцісты зусім страх згубілі! Скочуць прама перад носам!
* Падкажыце разборку па DC-9
* Зімняя гума для шасі. Танна!
* Блакітныя лямпачкі на крыльлях замест чырвонай і зялёнай
* Антырадар ад Супрацьпаветранай абароны. Ён рэальна дапамагае ці не?
* Паставіў насупраць VIP-вакзалу. Адцягнулі эвакуатарам. Куды скардзіцца?
* Рэ-экспартны АН-2. Праблема з тэх.аглядам.
* Зь Нямеччыны ляцець сваім ходам ці ў кантэйнэры?
* Ту-154: уключаю рухавікі - шум у салоне. Хто праклеіць?
* Уладальнікі Embraer, яднайцеся!