June 10th, 2008

tux-batman

(no subject)

Памёр Лукашэнка. На тым сьвеце сустракае яго апостал Пётр і кажа:
- Ня ведаю што з табой рабіць. Ты столькі кепскага нарабіў, але ж і добрае нешта рабіў. Карацей, сам выбірай куды табе у пекла ці ў рай.
- Дык як жа я выберу? Я ж ня ведаю як там.
- А вось тэлевізар. Зараз будуць і пекла паказваць і рай. Глядзі й вырашай куды хочаш.
Сеў Лукашэнка, глядзіць пра рай. Цішыня. Усе у белых балахонах.Увесь час моляцца.
Паказваюць пекла: сонца,пляжы, піва/віно. Голыя жанчыны спакусьліва ўсьміхаюцца.
Пётр і пытае:
- Дык што ты абіраеш?
- У пекла хачу!
- Хай будзе так!
Патрапіў Лукашэнка ўпекла, а яго адразу на вілы й у кацёл са смалой. Ён у крык:
- Як так?! Я ж па тэлевізару бачыў – тут сонца, жанчыны, віно!..
- Ведаеце, Аляксандр Рыгоравіч, у нас таксама ёсьць БТ...