October 9th, 2008

Слодыч
  • pawal

Калгасны супермэн

Структуру ўласнай жыццёвае мэты
Я скласці павінен, павінен даўно
Жыву на зямлі 31-ае лета
А ўсё неяк так, усё без плану свайго

Спачатку будую драўляную хату
Карову куплю, пасаджу бурачкі
Пачатак павінен закласці я саду
Ды каб ў хляве зажылі парсючкі

Жанчыну знайду, тут праблемы не бачу
Любая захоча з такім як я жыць
Ох, будзем мы з ёю і зранку і ноччу
У хаце ціхенька гарэлку варыць

Дзіцятачкі пойдуць – Сярожка і Надзька
На сена, на бульбу – паўсюль буду браць
А дзеці мне скажуць: “Любы наш бацька,
Нам хочацца крыху сёння паспаць.”

Калгасны я хлопец, я тут нарадзіўся
І тут дажываць мне ў сямейцы сваёй
Прабачце сябры, што я сёння напіўся
Бо я ж селянін – і зусім не каўбой