Kamunikat.org (kamunikat) wrote in by_humour,
Kamunikat.org
kamunikat
by_humour

Алесь Няўвесь і яго вершаваныя фэльетоны на Камунікат.org

“Твае фельетоны — тое, што нам трэба ў цяперашняй сітуацыі. Смех — самы дзейсны тут сродак. Я толькі здзіўляюся, што ў нас гэта ці не разумеюць, ці не даацэньваюць. Усе незалежныя СМІ — суцэльны плач ды стогны. Тыя, ад каго мы плачам, толькі пацяшаюцца з нас. А вось дасціпнае высьмейванне іх, сарказм, іронія — для іх гэта вельмі адчувальнае. У цябе пяро вострае і нацэлена куды трэба”. (Кастусь Цвірка) У Кандрата Крапівы з'явіўся літаратурны спадкаемца… Усе тэмы ў вершаваных фельетонах узятыя з жыцця. Абгорнутыя ў дасціпную форму, яны расказваюць пра старыя і ўжо звыклыя рэчы — недалёкасць чыноўнікаў, абыякавасць начальства, вымушаную падпарадкаванасць звычайных людзей…” (Радыё “Свабода”)
Вось ужо два гады я пішу вершаваныя фельетоны і друкую іх на старонках газеты “Свободные новости плюс”. На жаль, не ўсе могуць яе набыць, таму я атрымліваю шмат просьбаў аб тым, каб старонка з маімі фельетонамі з'явілася ў Інтэрнэце. Я гэта і зрабіў. За гэты час я выдаў дзве кнігі фельетонаў — “Дзежка дзёгцю” і “Адлуп”. З іх зместам вы якраз і зможаце пазнаёміцца на гэтай старонцы. Зараз я працую над трэцяй кнігай. Новыя фельетоны вы таксама зможаце прачытаць у першую чаргу. Сваю старонку я буду папаўняць раз у квартал.Буду вельмі ўдзячны, калі атрымаю нейкія водгукі — станоўчыя ці крытычныя. Да новых сустрэч!

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments